Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Дзярждэпартамента (яго імя не называецца). 

«Мы можам пацвердзіць, што атрымалі пісьмовы адказ ад Расіі», — паведаміў суразмоўца агенцтва. Ён не стаў раскрываць змест дакумента, указаўшы, што Злучаныя Штаты лічаць непрадуктыўным яго публічнае абмеркаванне.

«Мы па-ранейшаму поўнасцю адданыя дыялогу для вырашэння гэтых пытанняў і працягнем шчыльныя кансультацыі з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, уключаючы Украіну», — дадаў прадстаўнік Дзярждэпа.

Расія накіравала ЗША свой адказ напярэдадні тэлефоннай размовы кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам, якая павінна адбыцца ў аўторак, 1 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0