Ганна разам са школьніцай Уллянай (Atesta) і студэнтам Стэфанам запісалі трэк пад назвай «Беларусіца». Анімаваны кліп для песні зрабіла візуальная мастачка @mus4getes. Ідэя кліпа належыць паэту і музыку Алесю Плотку.

«Няхай скажа яна, дзе тут Колас, дзе Купала, чаму адзін выжыў, а другога не стала. Ці шырокія парэнчы ў той каменнай лесвіцы, куды абаперціся, адно што павесіцца», — спяваецца ў песні, у якой таксама прыводзяцца і радкі з літаратурных твораў.

Ёсць там і такія словы: «Чаму чырвоны месяц пакідае сіні бор, Чым пахне чабор, чым пахне чабор»?

«Ну што ж, кліп «Беларусіца» ужо на Ютубе, і ў ім ёсць безліч адсылак да беларускіх кніжак — і адна граматычная памылка:)) Па настаўніцкай звычцы зробім выгляд, што яна там спецыяльна — каб вы заўважылі, выправілі і ніколі так не рабілі:)) Крыху пазней я выкладу спіс усіх твораў, якія згадваюцца ў кліпе, а пакуль што пішыце, хто што пабачыў», — напісала Ганна Севярынец у Фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0