Як піша Mlyn.by, Уладзімір распавёў, што самы вялікі шчупак у яго раней быў 2 кіло, а 15-кілаграмовага бачыў толькі ў інтэрнэце.

Уладзімір — заўзяты рыбак і далучыў да гэтай справы 14-гадовага сына Кірыла. Маладзечанцы паехалі на Вілейскае вадасховішча, рыбачылі ў раёне вёскі Касута, паставілі 10 ставак.

— З 10 ставак спрацавала адна. Мяркуючы па тым, што рыба разматала ўсю катушку, зразумелі: нешта вялікае. Кілаграмы чатыры дакладна будзе. А тут амаль 15! — распавядае рыбак.

Выцягваць велізарную рыбу з лункі дапамагаў сябар сям'і Леанід. Шчупак важыць амаль 15 кілаграмаў.

Рыбу да берага Уладзімір цягнуў на вяроўцы. Маладзечанец распавёў, што ў драпежніцы адной толькі ікры было каля 3 кілаграмаў. З галавы маладзечанец зрабіў пудзіла, а з мяса — фарш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0