Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

Часам такая барацьба ператвараецца са звычайнай канкурэнцыі ў палітычнае пытанне абароны сваёй ідэнтычнасці. Напрыклад, цяпер французскі глядач, калі ў яго ўсталяваная тэхналогія Connected TV, можа проста націснуць кнопку на пульце ад тэлевізара і адразу перайсці да платформы Netflix, піша Politico.

Не ўсе з гэтым згодныя. Кіраўніца кампаніі France Télévisions Дэльфін Эрнот Кунсі сцвярджае, што ў такім выпадку стрымінгавыя платформы і нацыянальныя кампаніі знаходзяцца не ў аднолькавым становішчы. Кунсі лічыць, што калі на пульце ёсць асобная кнопка для Netflix, там таксама павінна быць і кнопка для France Télévisions.

Іншыя нацыянальныя тэлеканалы, як кажа спадарыня Кунсі, таксама павінны прысутнічаць у значным памеры на тэлеэкранах французаў. Бо інакш, лічыць кіраўніца France Télévisions, ёсць рызыка таго, што нацыянальныя тэлеканалы знікнуць.

Каб на пультах ад тэлевізараў была адпаведная кнопка, стрымінгавыя сервісы заключаюць камерцыйныя пагадненні з вытворцамі прыладаў, напрыклад, з кампаніяй Samsung. Кунсі асцерагаецца, што нацыянальныя кампаніі не здолеюць заключаць аналагічныя дамовы з тэхналагічнымі гігантамі.

Не толькі Францыя скардзіцца на Netflix. Іншыя краіны Еўропы таксама адчуваюць на сабе ўзмацненне канкурэнцыі паміж нацыянальнымі каналамі і замежнымі стрымінгавымі сэрвісамі. Гэта не толькі Netflix, але і іншыя рэсурсы накшталт Amazon Prime Video і Disney+, большасць з якіх родам з ЗША. Цяпер да іх дадаецца яшчэ адна платформа — HBO Max, таму канкурэнцыя будзе яшчэ мацнейшай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0