Фота РБК-Украіна

Фота РБК-Украіна

Зяленскі заявіў, што вайскоўцам падымуць заробкі і забяспечаць іх жыллём. Плануецца павялічыць тэрмін службы кантрактнікаў.

«Гэта старт пераходу краіны на прафесійную армію не таму, што хутка будзе вайна, а таму, каб далей быў мір», — заявіў украінскі лідар.

Мяркуецца, што павелічэнне на сто тысяч чалавек адбудзецца за тры гады.

Таксама ўказ прадугледжвае павелічэнне тэрміну службы кантрактнікаў, стварэнне яшчэ 20 брыгад.

Паводле ацэнак кіеўскага Цэнтра абаронных рэформ, ва Украіне налічваецца каля 250 000 дзеючых вайскоўцаў. Паводле ацэнак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў — 209 000 вайскоўцаў і 1 млн рэзервістаў, 250 000 з якіх маюць баявы вопыт.

Чытайце таксама:

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0