Такая колькасць электраэнергіі была вырабленая за адзін год і тры месяцы з моманту ўключэння блока ў сетку.

Гэта на 2,5% больш, чым уся электрычнасць, спажытая насельніцтвам краіны ў 2020 годзе.

На выпрацоўку апошняга мільярда кілават-гадзін электраэнергіі першаму энергаблоку БелАЭС спатрэбілася каля месяца. Некалькі разоў блок адключаўся з лістапада 2020 года, у тым ліку не працаваў з ліпеня па кастрычнік 2021-га. Неўзабаве запрацуе другі блок АЭС.

Таксама апошнім часам улады неаднаразова заяўлялі пра пабудову яшчэ адной АЭС у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падчас пятнічнага звароту сказаў, што не выключана, што другая станцыя таксама размесціцца ў Астравецкім раёне, дзе ўжо ёсць разгалінаваная інфраструктура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0