І вось нарэшце стала вядома: Фядута скончыў «страйк».

«Лекі я прымаю з 5 снежня, — напісаў ён у лісце, што нарэшце трапіў у рэдакцыю «Народнай Волі». — Што тут падзейнічала — лісты жонкі, мая перапіска са святарамі, угаворы сакамернікаў ці песня Вакарчука «Я не здамся без бою», — не ведаю. Але ў сукупнасці вынік ёсць».

Сукамернікі здзіўлена глядзяць на рознакаляровыя прыгаршчы таблетак і думаюць: што горш — калі я іх не піў, ці калі я іх пачаў піць нанова?»

Адвакатка пасля чарговага спаткання са сваім падабаронным заўважыла, что ён стаў выглядаць лепш, відавочна, што лекі дзейнічаюць.

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на ўсю спрэчнасць акцыі, «страйк» усё ж такі даў плён: следчы паабяцаў, што рукапісы вучонаму вярнуць, калі ён будзе знаёміцца з матэрыяламі справы.

Фядута не губляе сваіх фірмовых іроніі і пачуцця гумару:

«Аднак выявілася яшчэ адна заканамернасць: чым лепей я сябе адчуваю, тым менш мне шанцуе падчас гульні ў нарды. І наадварот. Нарды нагадваюць мне пра шчаслівыя часы працы ў «БДГ», калі партыя з Пятром Паўлавічам Марцавым ператваралася ў абмеркаванне партрэта чарговага, сёння ўжо незваротна забытага, палітыка. Файныя былі часы!»

Таксама Аляксандр Іосіфавіч перадаў асабістае прывітанне галоўнаму рэдактару «Народнай Волі»:

«Іосіфу Паўлавічу перадайце, што ён — моцны мужык!»

Ну і, канечне, маральныя і фізічныя выпрабаванні не змаглі пазбавіць нашага калегу яго галантнасці:

«Усім дамам рэдакцыі я цалую ручкі, а мужчынам рукі цісну».

***

Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Чытайце таксама: 

У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. Ён абвясціў медыцынскую забастоўку

Фядута ў СІЗА КДБ напісаў каментары да «Каласоў пад сярпом тваім». Цяпер чытае следчы

«Вельмі прашу, працягвайце працу дзеля беларускай культуры» — Фядута з турмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0