Фота optometry-today.com.

Фота optometry-today.com.

Часам больш важна не тое, колькі вам гадоў, а тое, наколькі старым вы сябе адчуваеце. Калі хочацца ведаць свой ментальны век, вазьміце ўдзел у гэтай простай гульні, якую публікуе часопіс Optometry Today.

Трэба паглядзець з блізкай адлегласці на карцінку з сабакамі, якую мы прыводзім, і падлічыць іх колькасць. Па выніку можна будзе зрабіць высновы пра ваш ментальны ўзрост — наколькі старым вы сябе адчуваеце.

Аўтары малюнка сцвярджаюць, што, калі чалавек бачыць на ім чатыры сабакі, яго ментальны ўзрост складае ад 20 да 25 гадоў. Ён мае творчы характар, з цікаўнасцю ставіцца да ўсяго і любіць глядзець на рэчы з іншага пункту гледжання.

Пяць сабак сведчаць пра ментальны ўзрост 25—30 гадоў. Такім людзям падабаецца прамая камунікацыя і простыя рашэнні. Яны не бачаць сэнсу ў тым, каб ускладняць рэчы, па-за залежнасцю ад таго, ідзе размова пра каханне ці пра штодзённае жыццё.

Калі ж вы пабачылі на малюнку шэсць сабак, то, згодна з аўтарамі загадкі, вы адчуваеце сябе на 30—40 гадоў. Вы прывязаныя да традыцый і асцярожныя па прыродзе, вы таксама той чалавек, ад якога можа залежыць нехта іншы.

Нарэшце, сем сабак на малюнку бачаць тыя, хто ўспрымае сябе вельмі маладым, блізкім да дзяцей. Гэта адкрытыя людзі, якія лёгка давяраюць іншым, і яны задаволеныя сваім жыццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0