Але часам сілавікам усё ж удаецца злавіць такіх злачынцаў. Як правіла, гэта школьнікі і студэнты, якія такім чынам хочуць сарваць заняткі або адпомсціць выкладчыкам ці студэнтам. Летась выявілі некалькі груп дзяцей-ілжэмінёраў, самаму малодшаму было 12 год.

Начальнік упраўлення па супрацьдзянню кіберзлачыннасці МУС Андрэй Кавалёў прывёў два прыклады.

Летась студэнт у Брэсце вырашыў нашкодзіць выкладчыкам і аднакурснікам, адправіў пры дапамозе мэсэнджара ананімнае паведамленне аб мініраванні.

Калі на месца прыехалі сілавікі, ён яшчэ паглядзеў, як яны ачапілі будынак і выводзілі іншых студэнтаў. Знайшлі яго, дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву.

Краіна, якая мела доступ да яго асабістых даных, перадала іх у міліцыю, ужо праз дзве гадзіны хлопца затрымалі. Беларусь супрацоўнічае па гэтым пытанні з 89 краінамі свету.

А вось яшчэ адна гісторыя. У Мінску школьнік вырашыў пажартаваць з сябра, які з бацькамі збіраўся паляцець на адпачынак. Хлопец «замініраваў» самалёт.

Пасажыры ўжо прайшлі на пасадку, самалёт пачаў рухацца, і тут яго давялося вяртаць назад, а ўсіх турыстаў эвакуяваць і правяраць. Жарт каштаваў бацькам школьніка 60 тысяч рублёў — такую няўстойку налічыла авіякампанія. Колькі каштуе выезд спецыялістаў на выклік аб мініраванні, у МУС не раскрываюць. 

Таксама нярэдкасць, калі ілжывыя паведамленні аб мініраванні робяць нападпітку. Так, мінчук папрасіў сябра падвезці яго дадому, той адмовіў, бо ехаў у бальніцу. Тады мужчына пазваніў у міліцыю і сказаў, што ў бальніцы закладзеная бомба. Цікава, што раней яго ўжо судзілі за такое ж злачынства.

Што тычыцца «мініравання» гандлёвых цэнтраў і дзяржаўных арганізацый у Мінску, то ні следчыя, ні міліцыя не паведамлялі пра тое, што атрымалася знайсці хоць аднаго злачынцу. Між тым, колькасць такіх ілжывых паведамленняў летась вырасла.

Як адзначалі сілавікі, такія сігналы з’яўляліся напярэдадні значных дзяржаўных мерапрыемстваў, часцей за ўсё яны паступалі на электронную пошту арганізацый з-за мяжы. 

Ілжывае паведамленне аб мініраванні або падпале — крымінальнае злачынства (арт. 340 КК), адказнасць наступае з 14 год, пакаранне — штраф, арышт, «хімія» на тэрмін да 3 год ці нават пазбаўленне свабоды да 5 год. А калі паведамленне прывяло да ўрону ў буйным памеры і цяжкіх наступстваў — пазбаўленне свабоды можна быць ужо да 7 год. 

Пад буйным памерам шкоды маюць на ўвазе страты на суму, якая ў 250 і больш разоў перавышае адну базавую велічыню. Пад цяжкімі наступствамі разумеецца парушэнне работы вакзалаў, грамадскага транспарту, аэрапортаў, зрыў масавага мерапрыемства.

Масавыя эвакуацыі па краіне: «замініраваны» ўніверсітэты, школы, прадпрыемствы

Швейцарскі Proton: Мэйл пра мініраванне самалёта Ryanair даслалі пасля таго, як лайнер павярнуў у бок Мінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0