Пры фармуляванні абвінавачання напоўніцу выкарыстаныя тыя загатоўкі, якія прымяняюцца для палітычных спраў унутры краіны, нават стылістычна нічога мяняць пракуроры не палічылі патрэбным:

«Устаноўлена, што падазраваны з'яўляўся суддзёй па справе аб выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь датычнага да тэрарыстычнай дзейнасці Сцяпана Пуцілы, які абвінавачваецца ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх, супраць грамадскай бяспекі і правапарадку.

У ходзе пасяджэння Дарыюш Любоўскі публічна распаўсюдзіў заведама недакладную інфармацыю, накіраваную на распальванне нацыянальнай варожасці і сацыяльнай варожасці, абразіў і абылгаў найвышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. ️ ️

Падобныя дзеянні афіцыйнай службовай асобы, якая выступае ад імя польскай дзяржавы, сведчаць аб відавочным непрафесіяналізме, ігнараванні асноўных прынцыпаў ажыццяўлення правасуддзя і міжнародных абавязальніцтваў.

Пацвярджаюць свядомую тэндэнцыйнасць і сфабрыкаванасць судовага працэсу па канкрэтнай крымінальнай справе, яго палітызаванасць і заказны характар. Пры гэтым сама працэдура абвяшчэння рашэння была відавочна тэатралізаваная».

Нагадаем, што 26 студзеня польскі суд забараніў выдаваць Беларусі блогера.

Суддзя сваё рашэнне патлумачыў тым, што «нельга выдаць чалавека толькі за тое, што гэтага хоча псіхапатычны дыктатар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0