Маніторынг, па словах Сяргея Падкавырава, ахопліваў 9 медыцынскіх устаноў у розных раёнах горада. 

«Наведалі паліклінікі, у тым ліку «чырвоныя» зоны для пацыентаў з тэмпературай, прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.

Чэргаў на вуліцы няма. Усе пацыенты знаходзяцца ў будынку, у цяпле. Больш за 10-15 чалавек на чатыры працоўныя кабінеты мы нідзе не бачылі. У сярэднім гэта пяць-шэсць чалавек на кабінет там, дзе людзі прыйшлі.

Усюды дастаткова інфармацыйных паказальнікаў, гэта значыць ніхто не губляецца, усе ведаюць, куды ісці. Медыцынскі персанал працуе спакойна, робіць сваю справу, такога, як учора, лавінападобнага попыту няма. Звычайная нагрузка», — расказаў Падкавыраў.

Па словах медыцынскага чыноўніка, у паліклініках няма ажыятажу, ідзе планавая праца:

«На сёння абсалютна спакойная сітуацыя, усё працуе ў штатным рэжыме. Медыкі ведаюць, што рабіць, а пацыенты прыходзяць і атрымліваюць патрэбную ім медыцынскую дапамогу».

Чытайце таксама: 

У Мінску даводзіцца доўга чакаць хуткую — чаму так?

Што сёння адбываецца ў паліклініках ФОТЫ

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах у панядзелак

Галоўная па ахове здароўя ў Мінску: Падчас сённяшніх чэргаў цяжкага працякання захворвання выяўлена не было

Медыкі таксама хварэюць. Мінздароўя расказала, як вырашаюць пытанне з недахопам дактароў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0