Фота: Валерый Шарыфулін / ТАСС
Паплечнікі былога кіраўніка «Белгазпрамбанка», які наважыўся ў 2020 годзе кінуць выклік Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах і быў асуджаны на 14 гадоў зняволення, лічаць, што «трэба выкарыстаць любую законную магчымасць для выказвання сваёй думкі на рэферэндуме па змене Канстытуцыі» і прапануюць для гэтага тры крокі:
— прыйсці на ўчасткі менавіта 27 лютага — у дзень асноўнага галасавання;
— выказаць нязгоду з прапанаванымі зменамі любым законным спосабам;
— пасміхацца адзін аднаму, кантактаваць і на свае вочы паглядзець, як нас шмат.
Раней прадстаўнікі дэмакратычных сілаў заклікалі сваіх прыхільнікаў паставіць крыжыкі ў абодвух варыянтах адказу на бюлетэні, каб зрабіць яго несапраўдным.