Фота Эдгарса Грундштэйнса.
У прэс-рэлізе міністэрства міністр унутраных спраў Латвіі Марыя Голубева прызнала, што ціск на мяжу з боку Беларусі не заканчваецца і гібрыдная аперацыя, арганізаваная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, працягваецца. Таму ва ўрада няма іншага выбару, акрамя як толькі працягваць надзвычайнае становішча ў памежных муніцыпалітэтах надалей.
«Гэта дазваляе нам больш аператыўна рэагаваць і супрацоўнічаць з іншымі службамі ў гэтай крызіснай сітуацыі. Мы распрацавалі розныя сцэнары і будзем гатовыя рэагаваць, калі сітуацыя пагоршыцца», — сказала Голубева.
Адзначаецца, што з 13 снежня 2021 года грамадзяне трэціх краін спрабуюць нелегальна перасячы латвійска-беларускую мяжу невялікімі групамі ад 3 да 12 чалавек некалькі разоў на дзень і ў розных месцах. Такая тактыка стварае пастаянную пагрозу латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы і неабходнасць шырокага прыцягнення рэсурсаў Дзяржаўнай памежнай аховы, нацыянальных узброеных сілаў і дзяржаўнай паліцыі.
Усяго з 10 жніўня 2021 года латышскімі памежнікамі было прадухілена незаконнае перасячэння дзяржаўнай мяжы з боку 5477 чалавек.
Чытайце таксама:
Латвія: Транзіт угнаенняў з Беларусі праз краіну немагчымы
Латвія заявіла, што стала асноўнай мэтай гібрыднай атакі Беларусі
Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час





