Сярод зменаў у ідэалагічнай дактрыне адзначаецца, што ў новай Канстытуцыі не павінна быць палажэння аб нейтралітэце. Узяты курс на ўзмацненне адказнасці (і адміністрацыйнай, і крымінальнай) за пратэстныя акцыі, у тым ліку за актыўнасць у інтэрнэце.

Дзеянні ўладаў па падаўленні пратэстаў павінны быць замацаваныя ў законах, накіраваных на абарону суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. 

У ліпені 2021-га ўлады ўзялі курс на зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацый, у тым ліку тых, якія сваёй дзейнасцю закрывалі частку сацыяльных пытанняў, якія павінна вырашаць дзяржава. Напрыклад, спыніла сваю дзейнасць гарачая лінія дапамогі ахвярам хатняга гвалту.

Была закрытая платформа «Імёны», дзе збіралі грошы і для праектаў арганізацый, лаяльных да дзяржавы («Чырвоны крыж» ці «Беларускі дзіцячы хоспіс»).

Аднак, паводле трансфармацыі ідэалагічнай дактрыны, закручванне гаек толькі працягнецца, на мэце стаіць ліквідацыя сеткі НКА — агентаў уплыву. 

Ідэолагі вераць, што можна павысіць уплыў дзяржаўных СМІ ў грамадстве. Для гэтага трэба «закрыць сетку апазіцыйных сайтаў».

Ідэалагічную працу таксама плануюць узмацняць у школах і ва ўніверсітэтах. І наперадзе нас яшчэ чакае перапрацоўка канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, папярэдняя была прынятая ў 2010 годзе. 

Галоўны ідэолаг арміі заявіў, што беларусы павінны ганарыцца тым, што не галадаюць 

Улады зноў узяліся за нацыянальную ідэю. Абяцаюць сфармуляваць да 2023 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0