Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

У запісцы для персаналу, распаўсюджанай у аўторак вечарам, прэзідэнт ABC News Кім Годвін напісала: «Я адхіляю Вупі Голдберг на два тыдні за яе няслушныя і абразлівыя словы. Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна. Уся ABC News салідарная з нашымі габрэйскімі калегамі, сябрамі, сем'ямі і суполкамі».

Прычынай скандалу сталі словы Голдбэрг падчас ток-шоу на тэлеканале ABC у панядзелак. 66-гадовая ўладальніца «Оскара» заявіла, што генацыд габрэяў у гады Другой сусветнай вайны звязаны з бесчалавечным стаўленнем адной групы белых людзей да іншай, але ў гэтым не было расавай падаплёкі, піша Бі-бі-сі.

Актрыса, якая здымаецца ў праграме The View з 2007 года, загаварыла аб гэтай праблеме, абмяркоўваючы забарону школьнай рады штата Тэнэсі на паказ графічнага рамана пра Халакост на той падставе, што ў ім паказаныя аголеныя целы, ёсць ненарматыўная лексіка і паказаныя самагубствы.

«Мяне здзіўляе, што вас збянтэжыла менавіта тое, што ў кнізе ёсць аголенасць. У першую чаргу гэта твор аб Халакосце, аб забойстве шасці мільёнаў чалавек, гэта не збянтэжыла вас? — заявіла Голдбэрг падчас ток-шоу. — Давайце казаць сумленна. Халакост не тычыцца расавых пытанняў. Не, гэта не пра расу».

Сувядучая праграмы Джой Бехар паспрабавала пераканаць Голдберг, адзначыўшы, што нацысты лічылі габрэяў прадстаўнікамі ніжэйшай расы. Аднак актрыса стаяла на сваім: «Не, гэта не пра расу. Не. Справа ў нялюдскасці адных у дачыненні да іншых».

«Гэта пра перавагу белых, гэта пра пераслед габрэяў і цыган», — дадала сувядучая Ана Навара. «Але гаворка ідзе аб двух групах белых людзей», — адрэзала Голдберг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0