27 мая Буцько, які пасля звальнення з міліцыі стаў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару «не менш за дванаццаць удараў у вобласць галавы» кулакамі, сцвярджае абвінавачванне. Тым самым ён «прычыніў яму менш цяжкія цялесныя пашкоджанні». Пацярпелы ў судзе заявіў, што ў яго «няма прэтэнзій» да абвінавачанага.

Пётр Буцько служыў у міліцыі больш за 20 гадоў, завяршыўшы службу намеснікам начальніка РАУС у Карэлічах у 2017 годзе. У канцы 2020 года ён адбыў 32 дні адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, распавядаў падпалкоўнік у інтэрв'ю газеце «Народная Воля».

Чытайце таксама:

«Патузаўся з падначаленым». За што будуць судзіць падпалкоўніка з Іўя, які выступіў супраць гвалту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0