50-гадовы Сяргей сышоў ад жонкі і дарослага сына ўжо даўно. Не разводзіўся, але жыў з іншай жанчынай, 48-гадовай Людмілай у яе доме.

«Мы жывем з маці ў шматкватэрным доме непадалёк ад дома той Людмілы. Бацька нават час ад часу заходзіў да нас: пагаварыць ці па справах, — кажа сын Сяргея. — Афіцыйна яны нідзе не працавалі, ездзілі ўдваіх на падпрацоўкі да фермераў». 

«Як бацька выпіваў, то з Людмілай яны сварыліся пастаянна»

«Бывала, бацька выпіваў. Тая Людміла можа і рэдка піла, тут я не ведаю. Хадзілі чуткі, што яна ўвогуле закадзіраваная, — кажа сын мужчыны. — Але, як кажуць, у той вечар яны пілі ўдваіх. 

Бацька быў бяскрыўдны, калі вып’е. Гэта цвярозы ён быў нейкі раздражнёны, а як выпіваў, то нават станавіўся дабрэйшым. Але як ён выпіваў, то з Людмілай яны сварыліся пастаянна, нават часам бацька да нас у кватэру прыходзіў, перачакаць, пакуль выветрыцца алкаголь.

Людмілу людзі ведаюць, адгукаюцца пра яе як пра даволі агрэсіўнага чалавека. Расказвалі, што ў аўтобусе па дарозе на заробкі магла скандал зладзіць. Ды і ў бацькі забірала грошы, якія яны разам зараблялі, магла яму твар падрапаць за тое, што ён п’е.

«Я ведаю і яе, і бацьку свайго. Не разумею, што там адбылося»

«Кажуць, здарылася ўсё 4 лютага. Людміла ўдарыла бацьку чымсьці цяжкім па галаве, — гаворыць сын. — Не факт, што ён там памёр пасля таго ўдару, пасля спрабавала расчляніць цела, спаліць яго. Гэта прыватны дом, усё рабіла недзе ў яме для смецця. 

Чаму яна не давяла справу да канца? Незразумела. Можа не гарэла, можа надвор’е, ці яшчэ што. Можа частка згарэла, астатняе яна закідала чымсьці, а пасля кавалак выцягнулі сабакі, яны тут сапраўды бегаюць.

Проста каля дома людзі заўважылі кавалак абгарэлай чалавечай нагі. Скрыншот з міліцэйскага відэа.

Проста каля дома людзі заўважылі кавалак абгарэлай чалавечай нагі. Скрыншот з міліцэйскага відэа.

Побач з яе домам стаіць шматпавярховік, метраў дваццаць да яго. І каля шматпавярховіка нехта заўважыў чалавечую нагу. Адразу ж пазваніў у міліцыю.

Міліцыя пачала аглядаць тэрыторыю. І ў Людмілы ў двары ўбачылі цела бацькі, часткова абгарэлае.

Прычына яе ўчынку невядомая. Міліцыя абяцае паведаміць што там было, толькі тады, калі ўсё цалкам высветліцца. Але Людміла ўжо сазналася, здаецца. Рабіла ўсё яна адна: сын у войску, дачка жыве асобна. 

«Тое, што яна рабіла пасля, рабіла ж свядома»

«Я ведаю і яе, і бацьку свайго. Не разумею, што там адбылося. Ці мог бацька тую Людмілу справакаваць? Ну можа словамі, можа сказаў нешта крыўднае. 

Той самы шматпавярховік, каля якога знайшлі часткі цела мужчыны. Фота: скрыншот відэа МУС

Той самы шматпавярховік, каля якога знайшлі часткі цела мужчыны. Фота: скрыншот відэа МУС

Але ж, што б не казаў чалавек, гэта не дае права яго забіваць. Што ж тычыцца фізічных канфліктаў — я ніколі не бачыў на ёй слядоў збіцця.

Ды і калі выпадкова забіла — то пазваніла б у міліцыю, можа быць кваліфікавалі як смерць па неасцярожнасці. А тое, што яна рабіла пасля, рабіла ж свядома.

Бацьку яшчэ не пахавалі, цела пакуль у Пінску, на экспертызе. Але пахаванне адбудзецца цягам тыдня».

Цяпер Людміла пад вартай. Калі яе ўчынак кваліфікуюць як забойства і прызнаюць вінаватай, то ёй пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі (у Беларусі жанчынам не прысуджаюць пажыццёвае зняволенне ці расстрэл).

Чытайце яшчэ:

«Там фігуруе Сафія Сапега». Дэталі справы двух работнікаў «Белтэлекама», якія атрымалі па 11 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0