Фота: AFP

Фота: AFP

Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопэс Абрадор заклікаў у сераду «прыпыніць» дыпламатычныя адносіны з Іспаніяй, але не разрываць іх.

Ён узмацніў сваю крытыку былой каланіяльнай улады Мексыкі, якая эксплуатавала краіну, таму папрасіў «перадыхнуць» у афіцыйных сувязях, заявіўшы, што «адносіны ў цяперашні час нядобрыя», піша «Голас Амерыкі».

На яго думку, іспанскія ўлады і карпарацыі эксплуатуюць краіну, асабліва ў энергетычным сектары.

«Яны былі як уладальнікі Мексікі», — сказаў Лопэс Абрадор у каментарыі СМІ.

Ён адзначыў высокую ролю іспанскіх інвестыцый у краіне, дадаўшы, што іспанцы рабавалі гэтую зямлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0