Пракурор патрабаваў для Буцько пяць гадоў калоніі.

У маі той нанёс свайму супрацоўніку «не менш дванаццаці ўдараў у вобласць галавы» кулакамі. Пацярпелы казаў у судзе, што ў яго «няма прэтэнзій» да Буцько.

У 2020 годзе Буцько звольніўся са службы і выступіў супраць гвалту. У жніўні 2020 года ён адсядзеў 32 дні за ўдзел у акцыях пратэсту. Ён распавядаў, што тады супраць яго «спрабавалі сфабрыкаваць крымінальную справу», але гэтага не адбылося бо «засталіся яшчэ ў міліцыі сумленныя людзі, якія не пагадзіліся даваць на яго хлуслівыя паказанні».

У маі 2021-га Лукашэнка пазбавіў яго звання падпалкоўніка міліцыі запасу.

У снежні 2021 года ён быў затрыманы па крымінальнай справе. 

«Патузаўся з падначаленым». За што судзяць падпалкоўніка з Іўя, які выступіў супраць гвалту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0