Фота: en.wikipedia.org.

Фота: en.wikipedia.org.

Навукоўцы з фізічнай лабараторыі JET, што знаходзіцца пад Оксфардам, эксперыментальна здабылі 59 мегаджоўлей устойлівай тэрмаядзернай энергіі. Гэты паказчык больш чым у два разы перавышае мінулы сусветны рэкорд, устаноўлены пры аналагічных эксперыментах у 1997 годзе, піша ВВС.

Эксперымент фізікаў, што працягваўся каля 5 секунд, на практыцы даказвае магчымасць здабывання энергіі праз тэрмаядзерны сінтэз. Ён жа дэманструе перспектыўнасць эксперыментальнага тэрмаядзернага рэактара ІТЭР, які ўжо паўтары гады будуюць на поўдні Францыі пры актыўным удзеле Росатама.

АЭС, што існуюць зараз, вырабляюць энергію праз ланцуговую ядзерную рэакцыю, то бок праз кіраваны працэс расшчаплення атамаў урана. Тэрмаядзерны сінтэз — адваротная з’ява, калі атамы зліваюцца адзін з адным і ў выніку нараджаюць новы хімічны элемент. Пры гэтым працэсе выдзяляецца яшчэ больш энергіі, чым пры ланцуговай рэакцыі, пры гэтым тэрмаядзерны сінтэз практычна не суправаджаецца шкоднымі выкідамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0