Ад нашай краіны ўдзельнічалі тры чалавекі. Іх вынікі суміруюцца.
Ад Беларусі бралі ўдзел алімпійская чэмпіёнка 2018 года Ганна Гуськова, а таксама Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік.
Каб прабіцца ў фінал, трэба было трапіць у чацвёрку наймацнейшых. На жаль, беларусам гэта не ўдалося. Яны занялі апошняе шостае месца. Расія — пятая.
У фінал выйшлі Кітай, Канада, ЗША і Швейцарыя. Фінал выйгралі ЗША, срэбра ў зборнай Кітая, бронза ў каманды Канады.
Што да фіналаў у індывідуальных спаборніцтвах, то ў жанчын ён пройдзе ў панядзелак, у мужчын — у сераду.
0
0
0
0
0
0