«На вуліцы добра! Вазьміце з сабой добрую кампанію і ідзіце гуляць, катацца на лыжах і каньках. І чаму не — пагуляйце ў снежкі», — сказаў прэзідэнт гэтай балтыйскай краіны.
У момант запісу відэа дзеці гулялі з Аларам Карысам у снежкі, пасля яны разам прагуляліся па лесе.
Алар Карыс стаў прэзідэнтам у жніўні 2021 года. Перад гэтым ён працаваў рэктарам Універсітэта прыродазнаўчых навук, рэктарам Тартускага ўніверсітэта, дырэктарам Нацыянальнага музея.





