Фота: PA Media
«Сёння раніцай прынц Уэльскі здаў станоўчы тэст на кавід і цяпер знаходзіцца на самаізаляцыі», — паведамляе ў Твітары яго прэс-служба.
Найбліжэйшыя мерапрыемствы з удзелам прынца Чарльза, у прыватнасці яго паездка ў Вінчэстэр, адмененыя.
Стан здароўя 73-гадовага прынца не ўдакладняецца. У сакавіку 2020 года Чарльз ужо здаваў станоўчы тэст на кавід, тады ў яго назіраліся лёгкія сімптомы захворвання.
Напярэдадні стала вядома, што каранавірусам таксама заразіліся каралева Даніі Маргрэтэ II і кароль Іспаніі Філіп VI, а на мінулым тыдні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.





