Верталёт Agusta Westland. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Foto-VDW / depositphotos.com
Два дні таму Беларусь таксама абвінавачвала Латвію ў парушэнні паветранай прасторы: нібыта на нашу тэрыторыю заляцеў латвійскі самалёт. Але латвійская памежная служба аспрэчыла абвінавачванне, апублікаваўшы GPS-маршрут самалёта.
Апошнім часам беларускія памежнікі паведамляюць пра выпадкі паветраных парушэнняў мяжы рэгулярна. Так, 4 снежня 2021 года ўкраінскі верталёт нібыта заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня», а 24 студзеня бягучага года зафіксаваны факт парушэння мяжы ў раёне вёскі Хмелішча Маларыцкага раёна ўкраінскім беспілотным лятальным апаратам.
Як правіла, пасля праверкі інцыдэнтаў ды прадстаўленых доказаў эксперты маюць сумневы, як гэта было з нядаўнім украінскім беспілотнікам.
Чытайце таксама:
Латвія заявіла, што ніякі іхні самалёт не залятаў у Беларусь
Памежны камітэт: Латвійскі самалёт АН-2 парушыў мяжу Беларусі
«Запускаць саматужніцтва ў абароненую зону — глупства». Беларускі афіцэр пра беспілотнік, які прыпісваюць Украіне
The Insider: Збіты на беларуска-ўкраінскай мяжы беспілотнік — не ўкраінскі, а расійскі





