Фота: gustavofrazao / depositphotos.com
Любыя актывы ў Косаве, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, што патрапілі ў спіс, маюць быць замарожаныя, і ім не будзе дазволены ўезд у гэтую краіны. Акрамя таго, грамадзянам і арганізацыям Косава забаронена весці бізнес з гэтымі асобамі.
«Заўсёды памятаючы пра нашу мэту садзейнічаць і абараняць мір, дэмакратыю і правы чалавека, мы прынялі рашэнне, якое будзе спрыяць працягу цеснага супрацоўніцтва з ЗША, ЕС і нашымі міжнароднымі партнёрамі», — сказала Гашы.
Косаўскія санкцыі маюць хутчэй сімвалічнае значэнне, бо гэтая краіна не прызнаная Беларуссю ў якасці незалежнай дзяржавы. У Беларусі яе тэрыторыю лічаць часткай Сербіі. Таму вельмі малаверагодна, што прадстаўнікі беларускага рэжыму і звязаныя з імі кампаніі могуць мець там нейкія актывы.





