Дэталяў размовы пакуль што не падаюць, кажуць толькі, што падчас яе бакі «абмеркавалі пытанні бяспекі».

Амерыканскі бок таксама паведаміў пра гэтую размову, але асаблівых падрабязнасцяў і ён не даў.

Пра гэта напісала агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны ЗША.

Паведамляецца, што размова амерыканскага і беларускага высокапастаўленых вайскоўцаў адбылася ў той момант, калі Расія праводзіць вайсковыя вучэнні ў Беларусі і на Чорным моры пасля канцэнтрацыі сваіх войскаў ля межаў Украіны.

«Тэлефонны званок спрыяў камунікацыі паміж абодвума вайсковымі кіраўнікамі, каб зменшыць імавернасць памылак і ацаніць перспектыву еўрапейскай бяспекі», — заявіў палкоўнік Дэйв Батлер, прэс-сакратар старшыні Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0