Абароненыя ад вільгаці сталёвыя корпусы гадзіннікаў нагадваюць, паводле задумы дызайнераў, форму корпуса, папулярнага ў часы маладосці паэта. На цыферблаце — назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку — урывак з верша «Родная мова».
У лімітаванай калекцыі выходзяць 2 мадэлі па 150 асобнікаў у бэжавым і серабрыстым колерах. У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035, памер корпусаў — 35х40, 6 мм.
У продаж у фірмовыя крамы фабрыкі (у тым ліку і ў інтэрнэт-краму) гадзіннікі паступяць 21 лютага, у Дзень роднай мовы.





