Фота: YouTube / wocomoDOCS
Мантанье памёр 8 лютага ў амерыканскім шпіталі, размешчаным у парыжскім прыгарадзе Нэі-сюр-Сен. Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі прадстаўнікі мэрыі камуны, а таксама вядомы ў Францыі лекар-інфекцыяніст Дыдзье Рауль.
Люк Монтанье — французскі вірусолаг, адзін з першаадкрывальнікаў, нароўні з амерыканскім навукоўцам Робертам Гало, віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Абодва навукоўцы адкрылі ВІЧ незалежна адзін ад аднаго ў 1983 годзе.
Менавіта за адкрыццё ВІЧ у 2008-м Мантанье стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны.
У апошнія гады Мантанье нярэдка казаў пра шкоду вакцынацыі, у тым ліку ад новай каранавірусной інфекцыі, за што яго крытыкавалі ў навуковым асяроддзі.





