Макрон і Пуцін падчас сустрэчы сядзелі на процілеглых канцах чатырохметровага стала.

Крыніцы агенцтва, знаёмыя з пратаколам аб стане здароўя прэзідэнта Францыі, паведамілі, што ў Макрона быў выбар: альбо ён згаджаўся на ПЛР-тэст, праведзены расійскімі лекарамі, і яму тады дазволілі б наблізіцца да Пуціна, альбо адмаўляўся, і тады быў бы вымушаны прытрымлівацца больш строгага сацыяльнага дыстанцыявання.

«Мы вельмі добра ведалі, што гэта азначае адсутнасць поціску рукі і гэты доўгі стол.

Але мы не маглі дапусціць, каб яны атрымалі ДНК прэзідэнта»,

— сказала адна з крыніц, спасылаючыся на асцярогі адносна бяспекі, калі французскі лідар будзе правярацца расійскімі лекарамі.

Другая крыніца ў асяроддзі Макрона пацвердзіла, што ён адмовіўся прайсці расійскі ПЛР-тэст. Замест гэтага ён здаў французскі ПЛР-тэст перад ад'ездам і тэст на антыген, зроблены ягоным уласным лекарам у Расіі. Але гэта не аказала на расійскі бок уражання. «Расіяне сказалі нам, што Пуціна трэба трымаць у строгай медыцынскай бурбалцы», — сказала гэта крыніца.

У чацвер, праз тры дні пасля сустрэчы Макрона і Пуціна, расійскі лідар прыняў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Абодва прэзідэнты абмяняліся поціскамі рукі і селі побач, падзеленыя толькі невялікім кававым столікам.

Таксама на мінулым тыдні Пуцін сустракаўся з венгерскім прэм'ерам Віктарам Орбанам, і яны сядзелі за тым самым вялікім сталом. Відаць, кіраўнік Венгрыі, нягледзячы на сваю прарасійскасць, таксама пакідаць у Маскве ДНК не рызыкнуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0