Фота: pixnio.com.

Большасць людзей сутыкаліся з непрыемным пахам з халадзільніка. Такое можа здарыцца, калі вы захоўваеце там шмат розных прадуктаў, і іх пахі перамешваюцца. Яшчэ горш, калі нешта ляжыць у халадзільніку доўга і пачынае псавацца.

У такой сітуацыі паспрабуйце пакласці ў халадзільнік крэйду. Яна будзе ўбіраць у сябе і вільгоць, і пахі, таму вы пазбавіцеся ад дзвюх праблем адразу. Проста размясціце па кавалку крэйды ў кантэйнеры на кожнай з паліц халадзільніка, і вы хутка пабачыце вынік.

Школьная крэйда не таксічная, яе можна размяшчаць разам з прадуктамі. Але, канечне, не ў самі прадукты.

Не забывайце часам замяняць старыя кавалкі крэйды на новыя. Сігнал для гэтага — калі крэйда змяніла колер і кансістэнцыю ці зрабілася вільготнай. Не хочацца купляць крэйду? Намачыце газету ці папяровы ручнік і пакладзіце яго ў халадзільнік — эфект будзе блізкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру