У адказе гаворыцца, што агульная колькасць войскаў і ўзбраенняў, якія ўдзельнічаюць у цяперашніх вучэннях, не перавышае парогаў, вызначаных Венскім дакументам АБСЭ.

Пры гэтым адзначаецца, што

шэраг расійскіх падраздзяленняў выконваюць задачы па-за межамі вучэнняў — у прыватнасці, ахоўваюць паўднёвую мяжу Беларусі, дзе ахову нібыта немагчыма ўзмацніць за кошт беларускіх войскаў.

Таксама адзначаецца, што

ўсе расійскія вайсковыя падраздзяленні пасля вучэнняў збіраюцца пакінуць тэрыторыю Беларусі, а «парадак вываду войскаў знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення».

Паводле беларускіх уладаў, яны далі дастатковую інфармацыю пра вучэнні і запрасілі назіральнікаў і медыя «з 17 краін».

9 лютага Літва, Латвія і Эстонія даслалі запыт Беларусі з патрабаваннем патлумачыць вайсковую актыўнасць на яе тэрыторыі і даць адказы ў рамках Венскага дакумента АБСЕ.

Венскі дакумент аб мерах умацавання даверу і бяспекі, прыняты ў 2011 годзе, вызначае, што ўсе краіны — удзельніцы пагаднення абавязаныя супрацоўнічаць адносна «любой незвычайнай і незапланаванай дзейнасці іх вайсковых сілаў па-за месцамі іх звычайнай дыслакацыі ў мірны час». Адпаведна з ім трэба інфармаваць іншыя краіны і запрашаць назіральнікаў, калі ў вучэннях бярэ ўдзел 13 тысяч і больш вайскоўцаў.

Балтыйскія краіны адзначалі, што ў пазачарговыя маштабныя вайсковыя вучэнні ўцягнутыя практычна цалкам узброеныя сілы Беларусі, пры гэтым дзяржавам — членам АБСЭ была прадастаўленая вельмі абмежаваная інфармацыя. Няма інфармацыі ні пра дакладную колькасць войскаў, ні пра ўзбраенне, якое будзе выкарыстоўвацца, ні пра планаваную дату вяртання расійскіх войскаў.

Чытайце таксама:

Cтаршыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША патэлефанаваў начальніку Генштаба Беларусі

Ягор Лебядок: Да 2026-2028 гадоў верагоднасць вайны ў нашым рэгіёне складзе два з трох

НАТА: Расія перакінула ў Беларусь 30 тысяч салдат

«Маленькая пераможная вайна» з Украінай: ці дапамагла б яна Лукашэнку?

Расійскія войскі прыбываюць у Беларусь — колькі, з чым і навошта?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0