Фота: Facebook Ганны Севярынец

Фота: Facebook Ганны Севярынец

«Нейкі чалавек размаляваў таблічкі на крыжах у Курапатах. Панапісваў рознага. Адзін надпіс рэзануў мяне моцна. На шыльдах па Дудару і Кавалю гэты чалавек напісаў, нібыта крыкнуў: «Тут их нет!» Тут іх і сапраўды — нет. Мо, дзе пад гаражным кааператывам у Лошыцы, пад бетоннай пляцоўкай. Мо дзе пад навабудамі Каменнай Горкі. Пад кінатэатрам «Арбіта». А можа, наогул на сметніку, куды звозілі косці пры будаўніцтве кальцавой», — адзначыла Ганна Севярынец.

«Я сёння з дапамогай пачала рыхтаваць Дударовы вершы для «Беларускай палічкі», а то там няшмат ягоных вершаў і ўсё не самыя лепшыя. А цяпер я іх пакрысе перавяду ў патрэбны фармат, і яны там будуць. І Таўбіна перавяду, і Чарота, і Кульбака. Яны тут ёсць. А ў чалавека таго адсохне рука», — напісала Севярынец. 

Па словах пісьменніцы, шыльды ўжо адмылі. Гэта не першы акт вандалізму ва ўрочышчы Курапаты. Аднак пакуль ніводнага вандала не знайшлі. 

У Курапатах знаходзяцца пахаванні ахвяраў масавых расстрэлаў у 1937-1941 гадах. Колькі дакладна тут расстралялі чалавек, невядома. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў тут 108 беларускіх культурных дзеячаў і вучоных, сярод якіх былі паэты і пісьменнікі, крытыкі і перакладчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2