11 лютага дзяўчына з беларускім пашпартам прыляцела ў Кіеў, каб забраць свае рэчы, якія заставаліся ў знаёмых. Але ўсіх беларусаў выклікалі на строгую размову з памежнікамі: прасілі растлумачыць мэты візіту, пыталіся, да каго яны едуць, нават правяралі іх украінскіх знаёмых. На ранішнім рэйсе «Вільня — Кіеў» з дзясятка беларусаў ва ўездзе адмовілі толькі адной дзяўчыне: «Не хапіла доказаў мэты прыбыцця».

Пасля беларуску адправілі ў залу чакання для мігрантаў. Ёй прапанавалі звязвацца з авіякампаніяй, каб вылецець наступным рэйсам да Вільні праз двое сутак ці на любым рэйсе вылецець з Кіева хоць адразу.

Спыталі ў дзяўчыны, чым усё скончылася.

«Я вельмі стомленая, зараз у Варшаве. Ляцела апошнім рэйсам учора ноччу. Мне сказалі, што ніякія прашэнні аб пераглядзе яны разглядаць да панядзелка не будуць. Таму перспектыва была заставацца на двое сутак у аэрапорце. Начаваць у залі чакання: мабыць не на падлозе, а мабыць на лаўцы з мігрантамі.

З авіякампаніяй я звязацца не змагла.

У іх няма ўкраінскага кантакту, ніякага прадстаўніцтва, па брытанскім нумары я таксама не змагла з імі звязацца, а пасля ўжо трэба было вырашаць пытанне хутка.

Таму я прыняла рашэнне ляцець да Варшавы. За квіток заплаціла 200 еўра, плюс у мяне быў квіток да Вільні, на той рэйс праз два дні, ён адпаведна «згарэў», гэта яшчэ плюс 36 еўра».

Чытайце яшчэ:

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0