Паводле дырэктаркі гімназіі Таццяны Махнач, ідэя даць такое імя ўстанове з’явілася яшчэ ў 1983 годзе, а пасля цягам больш як 30 гадоў вялася «даследчая праца».

Выглядае, што падобных выпадкаў трэба чакаць і надалей, бо тэлеканал кажа, што гэтым самым займаюцца і іншыя адукацыйныя ўстановы: «канцэпцыяй нэймінгу і стварэннем уласнага адрознага брэнду школы, гімназіі і ліцэі займаліся цягам чатырох месяцаў».

Дзяржынскі, ураджэнец цяперашняга Валожынскага раёна, вядомы як расійскі рэвалюцыянер і савецкі дзяржаўны дзеяч, заснавальнік ЧК. Ён адзін з распрацоўшчыкаў і кіраўнікоў крывавага чырвонага тэрору, разгорнутага падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Колькасць яго ахвяраў ацэньваюць у 1,2-2 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0