Джэйк Саліван. Фота Getty Images
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы памочніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана.
У Белым доме не сталі распавядаць падрабязнасці гэтай падтрымкі.
«Я не стану прыводзіць падрабязнасці таго, як гэта будзе ажыццяўляцца, але гэта адзін з трох ключавых складнікаў нашага адказу — далейшая падтрымка Украіны ў той час, калі яна спрабуе супрацьстаяць расійскай агрэсіі», — сказаў Саліван.
Памочнік прэзідэнта не выключыў, што ўварванне Расiі ва Украіну можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні, да заканчэння зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне (Гульні завершацца ў нядзелю, 20 лютага).
З яго слоў, на гэта паказвае нарошчванне Расіяй колькасці сіл на мяжы з Украінай і актыўныя манеўры расійскіх вайскоўцаў.
Чытайце таксама:
Чаму Захад так гучна б’е трывогу наконт Украіны? Здаецца, гэта адмысловая інфармацыйная аперацыя
Пагроза ўварвання Расіі ва Украіну павінна хваляваць кожнага. Гісторык Юваль Ной Харары — пра тое, што чалавецтва можа страціць
Ці магчымае ўварванне Расіі ва Украіну? Як сітуацыя будзе развівацца? Вялікі аналіз





