Фота: Delfi.lt
Паколькі з панядзелка усе краіны свету апынуцца ў жоўтай зоне, то чалавек, які прыехаў з любой краіны, павінен будзе запоўніць анкету аб прыбыцці і паказаць дакумент, які пацвярджае адзін з трох фактаў:
вакцынацыю ад COVID-19, перанесенае захворванне або атрыманы перад паездкай адмоўны вынік тэсту на COVID-19, піша Delfi.lt.
Калі чалавек не адпавядае прыведзеным крытэрыям, ён павінен за трое сутак да прыбыцця ў Літву зрабіць ПЛР-тэст або за двое сутак — антыгенны тэст і паказаць адмоўны вынік перавозчыку перад пасадкай на самалёт, аўтобус, паром або іншы транспартны сродак.
Тыя, хто падарожнічае уласным транспартам, могуць прывезці з сабой адмоўны вынік тэсту або зрабіць тэст па прыбыцці ў Літву — у такім выпадку яны павінны на працягу сутак зарэгістравацца на тэст і зрабіць яго за свой кошт.





