«Мне не дазволяць выступіць у астатніх гонках на Алімпіядзе-2022 у Пекіне. Мне вельмі сумна, маё сэрца разбітае. Учора ў мяне быў адзін з найлепшых дзён у біятлоне, але раптам ён стаў найгоршым.
Мне ўсяго 25 гадоў, спадзяюся, наперадзе яшчэ шмат добрых гонак. Але паколькі ў мяне і раней былі праблемы з сэрцам, неабходна перастрахавацца. Я збіраюся пакінуць Пекін як мага хутчэй», — сказала яна.
Такім чынам, Інгрыд не выступіць у жаночай эстафеце, у квартэце яе заменіць Каралін Кнотэн, і гонцы з масавым стартам, піша «Прэсбол».





