Мужчынская біятлонная эстафета стартуе заўтра ў 9:30
Мужчынская біятлонная эстафета на Алімпіядзе-2022 у Пекіне перанесеная на 9:30 аўторка па беларускім часе з-за марозу.
Спачатку меркавалася, што яна пачнецца а 12-й гадзіне.
За Беларусь пабягуць Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей, Антон Смольскі.
У сераду, 16 лютага, пройдзе жаночая эстафета.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ