Ахоўнік прымаляваў безаблічным постацям Ляпорскай вочкі — левай і правай. Фота: theartnewspaper.ru.

Ахоўнік прымаляваў безаблічным постацям Ляпорскай вочкі — левай і правай. Фота: theartnewspaper.ru.

У цэнтры падзей апынуўся твор «Тры фігуры» мастачкі Анны Ляпорскай, вучаніцы Казіміра Малевіча. На карціне можна пабачыць трох людзей з тварамі без вачэй, рота, вушэй і носа.

Новы ахоўнік Ельцын-цэнтра Андрэй Васільеў у свой першы дзень працы вырашыў «палепшыць» працу мастачкі і дамаляваў на тварах фігур вочкі. Рэстаўратары змаглі вярнуць карціне першасны выгляд, зняўшы верхні слой фарбы.

Кошт пашкоджанага твора ацэньваецца на 1 мільён даляраў, а кошт рэстаўрацыі склаў больш за 3300 даляраў.

Васільеў вырашыў патлумачыць, навошта ён пашкодзіў карціну. Як кажа былы ахоўнік, праца Ляпорскай яму ўвогуле не спадабалася, і, калі Васільеў праходзіў міма карціны, ён на яе нават не глядзеў. Але ж у нейкі момант Васільеў пабачыў ля твора групу падлеткаў, якія абмяркоўвалі, чаму на тварах фігур няма ні вачэй, ні рота.

Адна з дзяўчат, што былі ў кампаніі падлеткаў, дала Васільеву ручку і папрасіла дамаляваць на партрэтах вочы. Дзеці сказалі ахоўніку, што гэта выстава дзіцячага малюнка, той і дамаляваў.

«Дамалюйце вочы, вы ж тут працуеце». Я іх спытаў: «Гэта вашы працы?» Яны: «Так». Далі мне ручку. Я дамаляваў вочы. Я думаў, гэта проста іх дзіцячыя малюнкі!» — так апісваў сітуацыю екацярынбургскаму выданню E1.ru Васільеў.

Аляксандру Васільеву 63 гады. Ëн адстаўнік, ветэран войнаў у Афганістане і Чачні. У 1995 годзе ў Чачні Васільева сур’ёзна кантузіла, з таго часу ў Васільева праблемы са здароўем. Аляксандр — інвалід трэцяй групы, ён пайшоў працаваць ахоўнікам, каб мець прырабатак да сваёй пенсіі.

«Я б ніколі не палез у чужыя карціны не пытаючыся, — адгаворваецца Васільеў. — Нашто чужое псаваць? Калі б я ведаў, што гэта не дзіцячыя працы тых хлопцаў! Што карціны прывезлі з Масквы і яны столькі каштуюць! Што я нарабіў?!»

Жонка ў яго доктарка, працуе ў чырвонай зоне кавіднай бальніцы. 

«Часам у нейкіх рэчах ён наіўны як дзіця, — кажа пра мужа яна. Я думаю, гэта наступствы кантузіі. Дома сядзець яму было цяжка, невыносна. Вельмі хацеў на працу. Думаю, гэта трагедыя часткі яго пакалення. Шмат такіх людзей, як ён, якія страцілі здароўе, выкінутыя на абочыну жыцця», — кажа жонка.

За свае дзеянні Васільеў быў звольнены з Ельцын-цэнтра і будзе вымушаны аплаціць кошт рэстаўрацыі. Заведзеная і крымінальная справа.

Выглядае, што ўзровень адукацыі як старшакласнікаў, так і Васільева не дазваляў ім зразумець, у чым каштоўнасць супрэматычнага мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0