Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

Чатыры авіялініі ўжо абвясцілі, што яны не будуць патрабаваць ад пасажыраў насіць маскі падчас рэйсаў. Размова ідзе пра аператараў Norwegian, Flyr, Widerøe і SAS, і пакуль што абмежаванне знятае толькі на рэйсах па Скандынавіі, піша fly4free.pl.

Першыя тры кампаніі — нарвежскія, SAS — скандынаўскі перавозчык. Магчыма, зняцце патрабавання насіць маскі звязанае з тым, што нарвежскі ўрад нядаўна вырашыў, што абмежаванні, звязаныя з кавідам, больш непатрэбныя. У Norwegian, Flyr і Widerøe можна не насіць маскі на рэйсах ужо з 13 лютага. Што да SAS, кампанія пакуль не называе дакладнай даты зняцця патрабавання.

У кастрычніку гэтыя авіякампаніі ўжо дазвалялі пасажырам не насіць маскі, але ж пазней, з распаўсюджаннем новага штама кавіду, перавозчыкі вярнуліся да ранейшай практыкі. Цяпер у іх з’явілася магчымасць зноў аслабіць захады перасцярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0