Фота: Sky News / AP.
Інцыдэнт здарыўся ноччу ў суботу, хутка пасля таго, як кампанія заказала ў бары бутэльку шампанскага і распіла яе. Калі паліцэйскія прыбылі ў бар па выкліку, яны пабачылі, што на падлозе курчацца людзі. Восем чалавек трапілі ў шпіталь, піша Sky News.
Адзін з наведвальнікаў бара, 52-гадовы мужчына, памёр.
Следчыя высветлілі, што ў шампанскім, якое пілі пацярпелыя, выявілі атрутнае рэчыва ў значнай канцэнтрацыі. Эксперты ідэнтыфікавалі яго як экстазі — лёгкі наркотык. Пакуль не надта зразумела, як ён трапіў у бутэльку, але паліцыя не лічыць, што гэта была намераная спроба забойства.





