Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента муніцыпальнай бяспекі адміністрацыі Кіева Раман Ткачук у эфіры «Громадське радіо».

«У выпадку баявых дзеянняў будзе праведзеная эвакуацыя, і ў горадзе застануцца толькі работнікі крытычнай інфраструктуры і салдаты Узброеных сіл», — сказаў ён.

Разам з імі ў Кіеве змогуць застацца тыя грамадзяне, якія адмовяцца ад эвакуацыі.

Па словах Ткачука, у выпадку пачатку ваенных дзеянняў метрапалітэн будзе працаваць каля шасці гадзін (тры гадзіны раніцай і тры — вечарам), у іншы час ён будзе выкарыстоўвацца, толькі каб хавацца ў ім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?