Наталл. Хершэ адразу пасля вызвалення прывезлі ў мінскі аэрапорт. Фота яе брата

Наталл. Хершэ адразу пасля вызвалення прывезлі ў мінскі аэрапорт. Фота яе брата

Узамен за датэрміновае (і просьба аб памілаванні раптам стала неабавязковая) вызваленне Хершэ швейцарцам давялося ўручыць Макею копію даверчых грамат. У той час як паслы Францыі, Літвы і ЗША адмовіліся тое рабіць, пакуль парушаюцца базавыя грамадзянскія правы беларусаў. 

У дыпламатычных колах ідуць дыскусіі, ці варта было швейцарцам «прызнаваць» Лукашэнку дзеля выкупу ўсяго аднаго года турмы для ўсяго аднаго асобнага чалавека, які і прашэння аб памілаванні не пісаў, і ні аб чым не шкадуе. 

Але ў той жа час у швейцарскіх СМІ пішуць, што мясцовыя актывісты прынеслі ў швейцарскае МЗС 9500 подпісаў, каб ведамства дамаўлялася аб выхадзе грамадзянкі Швейцарыі нават непасрэдна з Лукашэнкам.

Раней падобны шлях праходзіў Ізраіль, дастаючы з турмы сваю адвакатку. А што рабіць, калі такія ўмовы выхаду замежных грамадзян з вялікай турмы ў цэнтры Еўропы? 

Толькі чэрствае сэрца не парадуецца выхаду з турмы хоць бы і аднаго сумленнага чалавека. А швейцарцы ж і тлумачаць, што «прызнаюць толькі дзяржавы, а не ўрады», і што яны «заклікаюць да вызвалення ўсіх арыштаваных». 

У швейцарскай дыпламатыі існуе паняцце «добрай паслугі» — гэтая краіна выступае ў ролі пасярэдніка пры вырашэнні крызісаў. Раней рэжым пагардліва адмовіў у такой ролі французам, фінам, аўстрыйцам, ізраільцянам, туркам, Ватыкану, АБСЕ. 

Можа быць, Мінск пагадзіўся на абмежаваную ролю швейцарцаў у гэтым працэсе? І адкрыццё амбасады частка гэтага працэсу, а вызваленне Хершэ — крок «добрай волі» ўладаў?

Са свайго боку, рэжым тут разлічваў на маленькую дыпламатычную перамогу. Пасля ўручэння копій даверчых лістоў Макею, па працэдуры, павінна адбыцца ўручэнне арыгіналаў самому Лукашэнку, што павінна выглядаць як: «Нас прызнала найбольшая дэмакратыя свету!». 

Але пра якую перамогу можна гаварыць, калі ўсе жахнуліся ад таго, як выглядае Хершэ пасля года ў беларускай турме. А выглядае яна, як вязні канцлагераў пасля вызвалення. 

Няма сумневаў, у які бок паверне меркаванне швейцарскага грамадства, пасля таго як гэтая змучаная жанчына загаворыць.

Чытайце яшчэ:

Наталля Хершэ: Цяпер я больш за ўсё на свеце радуюся ванне

«У аэрапорт прывезлі ў турэмнай робе». Брат палітзняволенай Хершэ пра яе вызваленне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0