Таксама на сайце пасольства пазначаны нумар для сувязі ў экстранных выпадках. Паведамляецца, што ён прызначаны «толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія апынуліся на тэрыторыі Украіны ў надзвычайнай сітуацыі, калі маецца рэальная пагроза здароўю, бяспецы або жыццю». Па ім ніхто не здымае слухаўку.

Апошняя інфармацыя на сайце беларускага пасольства: заява МЗС Беларусі ў сувязі з прызнаннем Расійскай Федэрацыяй незалежнасці «ЛНР» і «ДНР».

Пасольства не дае ніякай інфармацыі пра тое, што рабіць беларусам у сітуацыі бамбёжкі ўкраінскіх гарадоў Расіяй.

Няма ніякай інфармацыі, прысвечанай сітуацыі ва Украіне і на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0