«Спартсмены Расіі, асабліва гульцы нацыянальных каманд! Не мне вас вучыць, што трэба рабіць, але я падзялюся вопытам, які, як аказалася, я ўжо назапасіла.

Пачалася вайна, і гэта ваша адказнасць! І чым раней вы гэта ўсвядоміце, тым лепш. Вы цяпер гэтак жа, як я ўсё сваё свядомае жыццё, не ўмешваліся ў палітыку і мелі хату з краю, бо лічылі, што вас гэта не закране.

Але мяне гэта наўпрост закранула, калі я ўбачыла як на вуліцах майго горада рэжым забівае мой народ, МАІХ ЗАЎЗЯТАРАЎ!!! Людзей, якія ўсё маё спартыўнае жыццё падтрымлівалі мяне як гульца нацыянальнай каманды!!!

Гэта мая адказнасць, таму што я маўчала!!!

Браць на сябе адказнасць у рэальным жыцці нашмат страшней, чым на пляцоўцы. Тут кошт памылкі ў мільён разоў вышэйшы.

Але сваім маўчаннем вы згаджаецеся з дзеяннямі Пуціна, чалавека які 24 лютага 2022 года абвясціў вайну Украіне!

Пра вас не згадаюць, як пра класных спартоўцаў, якія чагосьці дамагліся ў спорце. Але вас могуць запомніць як людзей, пры чыёй маўклівай згодзе ідзе вайна, ці як спартсменаў, якія сталі голасам людзей! РАБІЦЕ СВОЙ ВЫБАР!» — напісала Сныціна. 

Беларускі дзюдаіст Дзмітрый Шэршань звярнуўся да расійскіх і беларускіх спартсменаў з заклікам дапамагчы спыніць вайну

Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі заклікаў спартсменаў спыніць трэніроўкі і спаборніцтвы, пакуль не спыніцца вайна

Больш навінаў па тэме — у нашым АНЛАЙНЕ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0