«У сувязі з фактамі марадзёрства і рабаванняў на дарогах Украіны заклікаем беларускіх грамадзян быць максімальна пільнымі, не спыняцца на шляху руху без экстранай неабходнасці і не з'язджаць з асноўных аўтамагістраляў. Просьба таксама прытрымлівацца ўстаноўленых мер бяспекі і прыслухоўвацца да рэкамендацый мясцовых уладаў па гэтым пытанні», — адзначыў Глаз. 

МЗС заклікае беларусаў ва Украіне звяртацца ў абмасаду Беларусі. Таксама дыпламаты адзначылі, што вядуць працу з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі. 

Амбасада Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС перавялі на кругласутачны рэжым пррацы. МЗС заклікае сачыць за навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках. 

Тэлефоны гарачых ліній: +380504062330; +375173794771 і +375173792673, [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0