Вітаўтас Ландсбергіс.

Вітаўтас Ландсбергіс.

«Можа, вы ўжо ведаеце, колькіх людзей сёння забіў Пуцін ва Украіне? Можа, ведаеце, колькі запланаваў забіць заўтра? Можа ведаеце, колькі еўрапейскіх кіраўнікоў звярнуліся ў Гаагскі трыбунал з абвінавачваннямі ў адрас Пуціна ў злачынствах супраць чалавецтва?

Такіх няма? Дык, можа, хоць бы Літва падыме Сцяг свабоды», — сказаў Ландсбергіс у Вільні прысутным на мітынгу каля расійскай амбасады. 

Цяпер, паводле Ландсбергіса,

«адно з двух: ці свету канец, ці Расіі канец. Будзем спадзявацца, што гэта Расіі канец. Можа, гэта было непазбежна, для таго каб свет ачуняў ад расійскага раку».

«Хто ведае, ці дастаткова цяпер Расіі будзе змяніць хворага кіраўніка, каб яна і свет пазбеглі катастрофы? Трэба мяняць увесь рэжым, усю філасофію жыцця. Не гвалт, а чалавечнасць павінны быць на чале, інакш ўвесь свет пойдзе ў апраметную разам з Расіяй», — адзначыў Ландсбергіс.

Перад прысутнымі 10 тысячамі чалавек ён сказаў, што калі Еўропа пакіне Украіну адну, то гэта будзе самагубствам. Таму, на ягоную думку, цяпер трэба ўсім вызначыцца і выбраць, на якім баку стаяць.

«Гэта і пытанне для некаторых літоўскіх прадпрымальнікаў і рэжысёраў: еўрапейцы ці масквічы? Цяпер як ніколі трэба вызначыцца, дзе ты стаіш: ля машны ў Маскве ці ідзеш туды, дзе людзі вольныя, дзе яны галасуюць, патрабуюць і, як ва Украіне, гінуць за свабоду. Усе павінны зрабіць выбар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0