У залу суда пусцілі 12 чалавек, з іх 6 сваякоў. На суд прыйшлі таксама замежныя дыпламаты. 

Ягор выглядаў бадзёрым, нават энергічным. Андрэй ‒ больш зясяроджаным і спакойным.

Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзяць па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Шкоду, нібыта нанесеную камунальнікам, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко кампенсавалі ў поўным аб’ёме. «Мінскэнэрга» адклікала іск і прэтэнзій да іх не мае. 

Паседжанне суда на сёння завершанае. Працяг будзе ў сераду аб 11-й. Максімальнае пакаранне, якое пагражае нашаніўцам — да пяці гадоў абмежавання альбо пазбаўлення свабоды.

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Яны трапілі пад каток рэпрэсій, які прайшоўся ці не па ўсіх незалежных выданнях Беларусі.

«Як кажуць у турме, жыві кім жыў». Пра што з-за кратаў піша Ягор Марціновіч

«Аўтар у турме, а героі ягоныя прабраліся на волю». Штотыдзень публікуюцца два мульцікі з вершамі Андрэя Скурко

Тры надзейныя спосабы падтрымаць вязняў — раяць жонкі і мужы зняволеных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?