Мінздароўя: За суткі 2268 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 2 268 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 393 чалавекі.
Учора паведамлялася пра 4 135 выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 919 736 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 908 132 пацыенты.
За мінулыя суткі памерлі 10 чалавек (за ўвесь час 6 480), выканана 11 039 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ