Майлі і Герасімаў. Фота: commons.wikimedia.org.

Майлі і Герасімаў. Фота: commons.wikimedia.org.

Гаворка ідзе пра генерала Марка Майлі, кіраўніка аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, і пра генерала Валерыя Герасімава, кіраўніка Генштаба Узброеных сіл Расіі. Майлі і Герасімаў не кантактавалі паміж сабой пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, але ў Пентагоне спадзяюцца, што іх добрыя адносіны дапамогуць усталяваць лепшыя кантакты паміж Масквой і Вашынгтонам, піша Politico.

Прадстаўнік Пентагона, з якім гутарылі журналісты, звяртае ўвагу вось на што. Цяпер, калі ідзе барацьба за ўкраінскую паветраную прастору, амерыканскія афіцэры хацелі б атрымаць канал для аператыўнага абмену інфармацыяй з расійскім бокам. Лічыцца, што такі кантакт мог бы быць заснаваны на адносінах паміж Майлі і Герасімавым.

Магчымасць камунікацый робіцца яшчэ больш важнай, бо ў апошнія дні амерыканскія дыпламаты атрымалі загад устрымлівацца ад кантактаў з расійскімі калегамі. Паралельна з гэтым у апошнія 48 гадзін Вашынгтон і Масква спынілі перамовы па стратэгічнай стабілізацыі, накіраваныя на прыпыненне канфлікту.

У той жа час з пагаршэннем канфлікту толькі павялічваецца рызыка прамой канфрантацыі паміж НАТА і Расіяй. Амерыканскія стратэгі не вельмі ўпэўненыя ў тым, чаго жадае Пуцін і ці збіраецца ён атакаваць тэрыторыю краін НАТА. Любыя такія дзеянні закрануць Артыкул 5 дамовы НАТА, згодна з якім напад на адну краіну НАТА азначае напад на ўсе краіны альянсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0